Парк

Сабака

Трэба прыбіраць за сваім сабакам.

Прагулка ў парку — гэта адпачынак для Вас і для Вашага гадаванца. Падчас прагулкі Ваша сабака дыхае свежым паветрам, развіваецца фізічна, гуляе, і ... «ходзіць у туалет». Акрамя таго, што наяўнасць у парку і на вуліцах горада фекаліяў сабак — неэстэтычная карціна, асабліва ў зялёных зонах і на дзіцячых пляцоўках, экскрыменты да таго ж з'яўляюцца небяспечнымі для здароўя людзей і іншых жывёл. Сабачыя фекаліі могуць з'яўляцца пераносчыкамі гельмінтаў і розных інфекцыйных захворванняў.

Таму культура сучаснага грамадства павінна прыпісваць гаспадарам жывёл абавязковую ўборку за сваім гадаванцам, а ў некаторых выпадках — выгульваць сабак у спецыяльна адведзеных месцах.

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: