Дапамога

Структура

Усе матэрыялы падзеленыя на чатыры раздзелы:

  • Віртуальны тур па розных установах і іншых месцах у горадзе (гарадскім кропкам), якія чалавек наведвае штодня.
  • Інфармацыя па 28 тэмах, якія маюць дачыненне да аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця.
  • Падбор 49 навучальных тэкстаў, якія могуць выкарыстоўваццаяк з адукацыйнымі мэтамі, так і для работы ў групах.
  • Энцыклапедыя, якая змяшчае інфармацыю аб 232 відах, характэрных для Цэнтральнай Еўропы і для Беларусі ў прыватнасці.

Акрамя гэтага, карыстальнікі могуць ацаніць свой узровень дасведчанасці адносна экалагічных праблем або ўстойлівага развіцця, згуляўшы ў інтэрактыўную гульню або выканаўшы заданні віктарыну.

Main menu

Галоўнае меню

З галоўнага меню карыстальнікі могуць наведаць дзевяць месцаў, націскаючы на: хату, школу, супермаркет, парк, возера, прыпынак транспарта, месца працы, гарадскую плошчу і бібліятэку.

Значкі з самага верху экрана галоўнага меню прывядуць карыстальнікаў непасрэдна да раздзелаў з дапамогай, пытаннямі віктарыны, бібліятэкі, тэмам з экалагічнай інфармацыяй і гарадскім кропкам.

Help menu main menu

ГАЛОЎНАЕ МЕНЮ

Help menu help

ДАПАМОГА

Help menu quiz

ВIКТАРЫНА

Help menu library

БIБЛIЯТЭКА

Help menu topics

ТЭМЫ

Help menu locations

ГАРАДСКIЯ КРОПКI

Main menu

Гарадскія кропкі

Большасць гарадскіх кропак мае мноства інтэрактыўных абласцей, якія можна выявіць мышкай. Націскаючы на гэтыя вобласці, карыстальнікі могуць атрымаць доступ да інфармацыі, а таксама аб паводзінах, якія бясшкодныя для навакольнага асяроддзя, прадстаўленых праз тэксты, аўдыё паведамленні і відэакліпы.

Main menu

Гарадская плошча

Націскаючы на шахматныя часткі на гіганцкай шахматнай дошцы на гарадской плошчы, карыстальнікі выявяць 10 праблем. Для кожнай з гэтых сітуацый у агульных рысах абмаляваныя канфлікты і магчымыя рашэнні. Карыстальнікам трэба сфармаваць уласнае меркаванне і прадставіць яго. У некаторых выпадках прадстаўлены магчымыя пункты погляду розных зацікаўленых бакоў (мясцовых ўладаў, дзелавога сектару, грамадзян, абаронцаў навакольнага асяроддзя, уладальнікаў аўтамабіляў, веласіпедыстаў і студэнтаў).

Main menu

Месца працы

На сваіх працоўных месцах намаляваныя прадстаўнікі 12 розных прафесій, якіх можна наведаць, перасоўваючыся ў інтэрактыўным ліфце з паверху на паверх. Націскаючы на лічбы, можна атрымаць доступ да дадатковай інфармацыі, падрабязнасцям экалагічных уздзеянняў і медыцынскіх наступстваў для прадстаўнікоў кожнай прафесіі, апісанню яе ўкладу ў грамадства, парады, як паменшыць або мінімізаваць патэнцыйнае негатыўнае ўздзеянне.

Main menu
Main menu
Main menu

Бібліятэка

Бібліятэка ўтрымлівае мноства рэсурсаў для карыстальнікаў:

  • Энцыклапедыя, якая ўтрымлівае інфармацыю аб 232 відах раслін і жывёл. Інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе тэкстаў, фатаграфій, відэакліпаў, ілюстрацый і гукаў.
  • Інфармацыя па 28 тэмах, якія маюць дачыненне да навакольнага асяроддзя і грамадскага развіцця (паветра, вада, глеба, біяразнастайнасць, урбанізацыя, шум, адыходы, хімікаты, энергія, транспарт, прамысловасць, сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, турызм, змена клімату, страта азонавага слою, балоты, электрамагнітныя палі, абарона правоў спажыўцоў, здароўе, правы грамадзян, устойлівае развіццё, радыёактыўнасць, апустыньванне, прырост насельніцтва, беднасць, карпаратыўная сацыяльная адказнасць і экалагічная этыка). У кожным выпадку агульная інфармацыя дапоўненая дадзенымі па сітуацыі ў Беларусі.
  • Серыя з 49 прыкладаў злучана з гэтымі 28 тэмамі. Гэта падрыхтаваныя для раздрукоўкі PDF файлы - каштоўны рэсурс для калектыўнай працы ў групах і для адукацыйных мэтаў.
  • Віктарына, якая уключальнае 77 пытанняў, звязаных з інфармацыяй, прадстаўленай у дадзеным адукацыйным наборы. Штораз перад карыстальнікам будуць з'яўляцца 10 выпадковых пытанняў. Гэта робіць віктарыну зручнай прыладай для ацэнкі ўзроўня дасведчанасці карыстальніка як перад вывучэннем прадстаўленых матэрыялаў, так і пасля.
  • Прамы доступ да тэкстаў, прысвечаных 12 прафесіям.
  • Прамы доступ да 10 апісаных экалагічных праблем.
  • "Чый гэта гук?" - гульня, у якой карыстальнікі па гуку павінны вызначыць, якая жывёла яго выдае.
  • Прамы доступ на DVD да поўнай калекцыі відэакліпаў, якія змяшчаюцца ў энцыклапедыі і ў частцы з месцамі ў горадзе.