Пра «Крок за крокам»

Мультымедыйны камплект «Крок за крокам» для Беларусі быў створаны для павышэння дасведчаннасці грамадскасці аб устойлівым ладзе жыцця, экалагічных правах грамадзян і зменах, якія людзі могуць унесці ў сваё кажнадзённае жыццё, кааб спрыяць болей устойліваму развіццю беларускага грамадства. Яго асноўная мэтавая аўдыторыя – сябры арганізацый грамадзянскай супольнасці, але гэты камплект будзе карысны і для педагогаў, студэнтаў і сем'яў.

Камплект «Крок за крокам» уключае інтэрактыўны DVD і інфармацыйную брашуру. Камплект складаецца з чатырох частак:

  • Віртуальны тур па кропках, якія, звычайна, наведваюцца кожны дзень у звычаным жыцці.
  • Інфармацыя аб 28 тэмах, якія маюць адносіны да аховы навакольнага асяроддзя і устойлівага развіцця.
  • Серыя з 49 праспектаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў адукацыйным і групавым працэсах.
  • Энцыклапедыя, якая ўтрымоўвае інфармацыю аб 232 відах раслін і жывёл, які характэрны для Цэнтральнай Еўропы і для Беларусі.

Акрамя таго, карыстальнікі могуць праверыць свой узровень дасведчанасці адносна навакольнага асяроддзя і праблем устойлівага развіцця, гуляючы ў інтэрактыўную гульню або выконваючы тэст.

Анлайн-версія камплекта даступна па адрасу: greensteps.rec.org

Усе матэрыялы падрыхтаваны на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Камплект «Крок за крокам» распаўсюджваецца бясплатна; анлайн-версія таксама бясплатная.

Камплект «Крок за крокам» быў створаны Рэгіянальным Экалагічным Цэнтрам для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) ў цесным супрацоўніцтве са шматлікімі беларускімі грамадскімі арганізацыямі.

Пра РЭЦ

Рэніянальны Экалагічны Цэнтр для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (РЭЦ) з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй з місіяй дапамогі ў рашэнні праблем навакольнага асяроддзя. РЭЦ выконвае гэтую місію, спрыяючы супрацоўніцтву паміж урадамі, неўрадавымі арганізацыямі, кампаніямі і іншымі зацікаўленымі бакамі, і падтрымліваючы бесплатны абмен інфармацыяй і ўдзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна важных рашэнняў.

РЭЦ быў заснаваны ў 1990 г. Злучанымі Штатамі Амерыкі, Еўрапейскай Камісіяй і Венгрыяй. Сёння юрыдычна РЭЦ засноўвываецца на дамове з больш чым 30 падпісантамі. У РЭЦ маецца сетка офісаў у 17 краінах: Албаніі, Босніі і Герцагавіне, Балгарыі, Харватыі, Чэшскай Рэспубліке, Эстоніі, Венгрыі, Латвіі, Літве, былой югаслаўскай рэспубліке Македонія, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі і Турцыі. Галоўны офіс месціцца ў Сэнтэндрэ (Венгрыя).

РЭЦ актыўна ўдзельнічае ў ключавых глабальных, рэгіянальных і мясцовых працэсах і спрыяе рашэнню праблем навакольнага асяроддзя і ўстойлівасці ў межах краін, дзе маюцца офісы, а таксама па за імі, передаваючы веды і досвед.

Донарамі з'яўляюцца Еўрапейская Камісія і ўрады Албаніі, Аўстрыі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Чэшскай Рэспублікі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Італіі, Японіі, былой югаслаўскай рэспублікі Македонія, Мальты, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі, Велікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама іншыя міжурадавыя і прыватныя арганізацыі.